Аддзел ЗАГС

Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану

Міёрскага райвыканкама знаходзіцца па адрасе:
211287, Віцебская вобласць, г. Міёры, вул. Кірава, д. 44

Тэл. 8(02152) 5 00 88

Рэжым работы і графік прыёму зацікаўленых асобаў па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у аддзеле загса Міёрскага райвыканкама:
Аўторак, чацвер, пятніца: з 08:00 да 17:00, перапынак з 13.00 да 14.00

Серада: з 08:00 да 20:00, без перапынку

Субота: з 08.30 да 17.00, перапынак з 12.30 да 13.00

Выхадныя дні: нядзеля, панядзелак.

Аддзел загса з'яўляецца структурным падраздзяленнем Міёрскага раённага выканаўчага камітэта і ўваходзіць у сістэму Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Па агульных пытаннях сваёй дзейнасці аддзел загса падпарадкоўваецца Міёрскаму раённаму выканаўчаму камітэту. Адрас: 211287, Віцебская вобласць, г.Міёры, вул.Дзяржынскага, д.17. Рэжым работы: 08.00-12.00, 13.00-17.00. Выхадныя дні: субота, нядзеля.

Па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі:

Галоўнаму упраўленню юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. Адрас: 210015, г.Віцебск, вул.Праўды, д.18. Рэжым работы:  08.00-13.00, 14.00-17.00. Выхадныя дні: субота, нядзеля.

Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Адрас: 220004 г.Мінск, вул.Калектарная, д.10. Рэжым работы:  09.00-13.00, 14.00-18.00. Выхадныя дні: субота, нядзеля.


АДДЗЕЛ ЗАГСА ПРАЦУЕ 
ПА ЗАЯЎНЫМ ПРЫНЦЫПЕ «АДНО АКНО»

Прыём грамадзян з заявамі, па якіх патрабуецца ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур, робіцца штодня ў рабочыя дні аддзела загса.

ТЭЛЕФОН «гарачай ЛІНІІ» аддзела загса +375 2152 5-00-88.

У аддзеле загса маецца журнал папярэдняга запісу грамадзян на прыём, ажыццяўляецца папярэдняе кансультаванне грамадзян.

Адказным за вядзенне папярэдняга запісу грамадзян на прыём, папярэдняе кансультаванне, ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур з’яўляецца начальнік аддзела загса Юхно І.С., у яе адсутнасць – галоўны спецыяліст аддзела загса Казлоўская Н.Л.

Прыём грамадзян начальнікам аддзела загса Юхно І.С. вядзецца штодня ў адпаведнасць з рабочым распарадкам дня. У адсутнасці начальніка прыём вядзе галоўны спецыяліст аддзела загса Казлоўская Н.Л.

У аддзеле загса ажыццяўляецца падрыхтоўка даведак на падставе тэлефонных заявак для наступнай выдачы іх грамадзянам пры асабістым звароце (тэл. +375 2152 5-00-88,+375 2152 5-05-91).

Звароты грамадзян і юрыдычных асоб па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю аддзела загса Міёрскага райвыканкама, могуць быць пададзены (накіраваны) у Міёрскі раённы выканаўчы камітэт у наступным парадку:

- пісьмовыя звароты - поштай па адрасе: 211287, Віцебская вобласць, г.Міёры, вул. Дзяржынскага, д. 17 або шляхам перадачы ў прыёмную Міёрскага райвыканкама па адрасе: Віцебская вобласць, г. Міёры, вул. Дзяржынскага, д. 17, каб. № 3;

- электронныя звароты - праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб обращения.бел (неабходна выбраць арганізацыю (дзяржаўны орган) – Міёрскі раённы выканаўчы камітэт).

Звароты грамадзян і юрыдычных асоб разглядаюцца ў Міёрскім раённым выканаўчым камітэце ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб»

Ацаніць работу аддзела загса Міёрскага райвыканкама вы можаце на Партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь.

ЗАДАЧЫ І ФУНКЦЫІ АДДЗЕЛА ЗАГСА

НАРМАТЫЎНЫЯ ПРАВАВЫЯ АКТЫ, ЯКІЯ РЭГЛАМЕНТУЮЦЬ ДЗЕЙНАСЦЬ ОРГАНАЎ ЗАГСА

ПАРАДАК АБСКАРДЖАННЯ АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ РАШЭННЯЎ

АПЛАТА ДЗЯРЖАЎНАЙ ПОШЛІНЫ І ДАДАТКОВЫХ ПЛАТНЫХ ПАСЛУГ (РЭКВІЗІТЫ)

ПЕРАЛІК адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца аддзелам загса Міёрскага раённага выканаўчага камітэта

5.1.

«РЭГІСТРАЦЫЯ НАРАДЖЭННЯ»

5.2.

«РЭГІСТРАЦЫЯ ЗАКЛЮЧЭННЯ ШЛЮБУ

5.3.

«РЭГІСТРАЦЫЯ ЎСТАНАЎЛЕННЯ БАЦЬКОЎСТВА»

5.4.

«РЭГІСТРАЦЫЯ ЎСТАНАЎЛЕННЯ МАЦЯРЫНСТВА»

5.5.

«РЭГІСТРАЦЫЯ СМЕРЦІ»

5.6.

«РЭГІСТРАЦЫЯ СКАСАВАННЯ ШЛЮБУ ПА РАШЭННЯМ СУДОЎ, ЯКІЯ ЎСТУПІЛІ Ў ЗАКОННУЮ СІЛУ ДА 1 ВЕРАСНЯ 1999 Г.»

5.61.

РЭГІСТРАЦЫЯ СКАСАВАННЯ ШЛЮБУ ПА ЎЗАЕМНАЙ ЗГОДЗЕ МУЖА І ЖОНКІ, ЯКІЯ НЕ МАЮЦЬ АГУЛЬНЫХ НЕПАЎНАЛЕТНІХ ДЗЯЦЕЙ І СПРЭЧКІ АБ МАЁМАСЦІ (У АДПАВЕДНАСЦІ З АРТЫКУЛАМ 351 КОДЭКСА РЕСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АБ ШЛЮБЕ І СЯМ'І)

5.7.

РЭГІСТРАЦЫЯ УСЫНАЎЛЕННЯ (УДАЧАРЭННЯ)

5.8.

РЭГІСТРАЦЫЯ ПЕРАМЕНЫ ПРОЗВІШЧА, УЛАСНАГА ІМЯ, ІМЯ ПА БАЦЬКУ

5.9.

ВЫДАЧА ПАЎТОРНАГА ПАСВЕДЧАННЯ АБ РЭГІСТРАЦЫІ АКТА ГРАМАДЗЯНСКАГА СТАНУ

5.10.

УНЯСЕННЕ ЗМЯНЕННЯЎ, ДАПАЎНЕННЯЎ І ВЫПРАЎЛЕННЯЎ У ЗАПІСЫ АКТАЎ ГРАМАДЗЯНСКАГА СТАНУ

5.11.

«АДНАЎЛЕННЕ ЗАПІСАЎ АКТАЎ ГРАМАДЗЯНСКАГА СТАНУ»

5.12.

«АНУЛЯВАННЕ ЗАПІСАЎ АКТАЎ ГРАМАДЗЯНСКАГА СТАНУ»

5.13.

«ВЫДАЧА ДАВЕДАК АБ НАРАДЖЭННІ, АБ СМЕРЦІ»

5.14.

ВЫДАЧА ДАВЕДАК, ЯКІЯ ЗМЯШЧАЮЦЬ ЗВЕСТКІ З ЗАПІСАЎ АКТАЎ ГРАМАДЗЯНСКАГА СТАНУ (АБ ЗАПІСУ АКТА ГРАМАДЗЯНСКАГА СТАНУ, АБ АДСУТНАСЦІ ЗАПІСУ АКТА АБ ЗАКЛЮЧЭННІ ШЛЮБУ), ПАВЕДАМЛЕННЯЎ АБ АДСУТНАСЦІ ЗАПІСУ АКТА ГРАМАДЗЯНСКАГА СТАНУ