Сельская гаспадарка

Асноўная галіна эканомікі раёна - сельская гаспадарка.

У склад аграпрамысловага комплексу раёна ўваходзіць 14 прадпрыемстваў: 9 адкрытых акцыянерных таварыстваў (у т.л. ААТ «Міёрскі райаграсэрвіс»), вытворчае ўнітарнае прадпрыемства камунальнай уласнасці «Міёрскі», камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Язна», сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Цітова», сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Чэрасы», філіял «Павяцце» сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Чэрасы».

Раён спецыялізуецца па наступных напрамках: у раслінаводстве - па вытворчасці збожжа, лёну, бульбы, рапсу; у жывёлагадоўлі – па вытворчасці малака, мяса.

У адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады ў раёне ўведзена ў эксплуатацыю 12 аграгарадкоў. У 2011-2015 гадах уведзена ў эксплуатацыю 9 зернесушыльна-ачышчальных комплексу, 4 даільныя залы.

У 2013 годзе ўведзена ў эксплуатацыю малочна-таварная ферма "Карпачова" з водазаборнымі збудаваннямі ў н.п. Пад'ельцы.

Звесткі аб сельскагаспадарчых арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі Міёрскага раёна