Першамай стаў нязменным сімвалам стваральнай працы і адзінства нашага народа, глыбокай павагі да тых, хто сёння паспяхова і добрасумленна працуе на карысць сваёй краіны.
Міёрская зямля заўсёды славілася сапраўднымі майстрамі, кваліфікаванымі і вопытнымі спецыялістамі, таленавітымі дзецьмі, працавітымі людзьмі.
Дзякуючы вашай, дарагія працаўнікі, энергіі і адказнасці, энтузіязму і ўпартасці ў дасягненні пастаўленых мэт будуецца сучаснасць і будучыня Міёрскага краю. Дзякуй за вашу працавітасць, за клопат і адданасць сваёй малой радзіме!
Асаблівая ўдзячнасць ветэранам працы за неацэнны ўклад у развіццё роднай Міёршчыны, годны прыклад для маладога пакалення.
Дарагія землякі!
Толькі мірнай працай, усе разам, агульнымі намаганнямі мы зможам зрабіць прыгажэй і багацей нашу родную зямлю і любімую Беларусь! Няхай гэтыя святочныя першамайскія дні напоўняць ваша жыццё светлымі пачуццямі, новымі планамі і надзеямі! Няхай кожны новы дзень радуе вас яркім сонцам і цяплом, новымі поспехамі і дасягненнямі, а ў сем'ях пануе мір, згода і паразуменне! Моцнага здароўя, дабрабыту і дабра Вам і вашым блізкім!
Са святам!