25 Красавік 2025

25 красавіка на тэрыторыі Міёрскага раёна пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам "На вела, мота і мапедзе, заедзем у лета без трагедый!"

Мэта - прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам вадзіцеляў мотатранспарту.

Асноўныя намаганні Дзяржаўтаінспекцыі будуць накіраваны на прафілактыку, выяўленне і спыненне правапарушэнняў дадзенай катэгорыяй вадзіцеляў.