• МіёрыМіёры
  • НабярэжнаяНабярэжная
  • Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
  • Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
  • Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Міністэрства аховы здароўя скараціла пералік медпроціпаказанняў да работ на вышыні і механічным абсталяванні

08.10.2019

Міністэрства аховы здароўя Беларусі скараціла пералік медыцынскіх проціпаказанняў да выканання работ у пэўных умовах. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя нумар 74 ад 29 ліпеня 2019 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

Тым самым значна пашыраюцца магчымасці для грамадзян з некаторымі захворваннямі, што раней былі медыцынскімі проціпаказаннямі да выканання работ. Напрыклад, дапусціць да работ на вышыні, механічным абсталяванні могуць пры шэрагу захворванняў і станаў, такіх як непрытомнасць, сутаргавы прыступ, інфаркт міякарда і інш. Людзі, у якіх зніжаны слых, у тым ліку інваліды па слыху, могуць быць дапушчаны да выканання асобных відаў работ на вышыні, механічным абсталяванні, работы на пагрузчыку. Раней зніжэнне слыху было абсалютным проціпаказаннем да выканання асобных работ.

Пастановай зацверджана інструкцыя, якая ўстанаўлівае парадак правядзення папярэдніх (пры паступленні на работу) і перыядычных (на працягу працоўнай дзейнасці) абавязковых медаглядаў работнікаў, занятых на работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы, і на работах, дзе ёсць неабходнасць у прафесійным адборы. Таксама гаворыцца, як павінны праходзіць пазачарговыя медагляды пры пагаршэнні стану здароўя работнікаў. Пры гэтым могуць быць прыняты пад увагу вынікі раней праведзеных дыспансерных аглядаў, аглядаў урачоў-спецыялістаў і ўрачоў агульнай практыкі, лабараторных, інструментальных і іншых даследаванняў, праведзеных на працягу шасці месяцаў, што папярэднічаюць месяцу, у якім праводзіцца медагляд.

Павялічаны тэрміны перыядычнасці праходжання медаглядаў. Медагляды могуць праводзіцца ўрачамі агульнай практыкі, што дасць магчымасць знізіць нагрузку на медработнікаў арганізацый аховы здароўя, павысіўшы тым самым даступнасць медыцынскай дапамогі для насельніцтва.

Пастанова ўступіць у сілу з моманту яе афіцыйнага апублікавання.

НАВIНЫ БЕЛАРУСI