• Праваслаўны храм у г. МіёрыПраваслаўны храм у г. Міёры
  • Фізкультурна-аздараўленчы комплексФізкультурна-аздараўленчы комплекс
  • Комплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваўКомплекс - раённы Дом культуры і дзіцячая школа мастацтваў
  • МіёрыМіёры
  • НабярэжнаяНабярэжная
Галоўная -  Актуальная інфармацыя

9 кастрычніка пройдзе семінар-трэнінг на тэму “Асновы распрацоўкі і рэалізацыі мясцовай Стратэгіі ўстойлівага развіцця”

07.10.2019

9 кастрычніка 2019 г. у 11.30 у філіяле ДУДА "Міёрскі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі" (г. Дзісна) у рамках праекта“Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці” пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза пройдзе семінар-трэнінг на тэму “Асновы распрацоўкі і рэалізацыі мясцовай Стратэгіі ўстойлівага развіцця”.

Семінар накіраваны на ўдзел мясцовых жыхароў г. Дзісна Міёрскага раёна ў распрацоўцы Стратэгіі ўстойлівага развіцця раёна. Толькі мясцовыя жыхары добра ведаюць тыя праблемы і накірункі, на якія трэба звярнуць увагу перш за ўсё.

Прапановы могуць быць у сферах прадпрымальніцтва, аграэкатурызму, бізнесу, адукацыі, культуры, моладзевай палітыкі і г.д. Якія пагрозы ў горада, якія магчымасці, слабыя і моцныя бакі Дзісненшчыны, што кожны з нас можа зрабіць для развіцця краю? На працягу семінара мы паспрабуем знайсці адказы на гэтыя пытанні, выявіць шляхі вырашэння і запісаць канкрэтныя крокі дзейнасці.

Для ўдзелу ў семінары неабходна зарэгістравацца па спасылцыhttps://forms.gle/VpL4BGFuC33ctGcE7або па тэл. + 375 29 591 12 95 (Наталля).

ШОКЕЛЬ Алена,
менеджар сайта і па сувязях з грамадскасцю праекта
vk.com/mioryproekt
www.facebook.com/mioryproekt
ok.ru/razamdlyag